МІНСК, 9 жні — Sputnik. Праблема своечасовай выплаты заробку ў Беларусі вырашана не ў поўнай меры, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
У аўторак адбылося пашыранае пасяджэнне Савета Міністраў, на якім разглядаліся вынікі працы эканомікі ў першым паўгоддзі і дадатковыя меры па выкананні пастаўленых на 2016 год задач.
"З гэтым (запазычанасцю па заробках — Sputnik) урад працуе, прымаюцца жорсткія меры. Цэлы шэраг службовых асобаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці. Патрабаванні зробяцца больш жорсткімі. Кантрольны тэрмін выплаты запазычанасцяў — 20 жніўня", — сказаў Кабякоў, яго словы прыводзіць БелТА.
Ён нагадаў, што заработная плата цесна звязана з прадукцыйнасцю працы. Па выніках пяці месяцаў тэмп росту прадукцыйнасці працы перавысіў тэмп росту рэальнай заработнай платы на 2,6 адсоткавых пункты.
Прэм'ер таксама падкрэсліў, што пенсіі і дапамогі выплачваюцца своечасова і ў поўным аб'ёме.