МІНСК, 9 жні — Sputnik. Спецыяльны сеанс мультфільма "Таемнае жыццё хатніх жывёл", на які можна было прыйсці з сабакам, адмянілі, паведамілі Sputnik у кінатэатры "Цэнтральны".
Сталічны "Кінавідэапракат" рашыўся на ноу-хау на пачатку жніўня: меркавалася, што на адзін сеанс у кінатэатр "Цэнтральны" можна будзе прыйсці з хатнімі жывёламі.
"У сувязі са зваротамі грамадзян у розныя ведамствы і службы Мінска сеанс адменены", — паведамілі Sputnik ў кінатэатры.
Адміністрацыя просіць прабачэння за прычыненыя нязручнасці і прапануе абмяняць набытыя квіткі на "звычайныя" сеансы. Пра колькасць прададзеных на "спецсеанс" білетаў у "Цэнтральным" не паведамілі.
Мерапрыемства павінна было адбыцца ў рамках прэм'ерных паказаў мультфільма "Таемнае жыццё хатніх жывёл", дзе галоўнымі героямі выступаюць чацвераногія сябры. Прэм'ера адбудзецца 13 жніўня.