ЗША плануюць акрэдытаваць беларускага вайсковага аташэ

© Flickr / Robert ClaypoolСцяг ЗША
Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта стане крокам у адказ у сувязі з акрэдытацыяй у рэспубліцы палкоўніка Майкла Вандэвельдэ.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. ЗША плануюць у жніўні бягучага года акрэдытаваць беларускага вайсковага аташэ, гаворыцца ў паведамленні амерыканскай дыпмісіі ў Мінску.

У панядзелак прэс-служба беларускага міністэрства абароны паведаміла, што ваенны аташэ сухапутных войскаў пры пасольстве ЗША на Украіне Майкл Вандэвельдэ акрэдытаваны па сумяшчальніцтву ў Беларусі.

"Палкоўнік Майкл Вандэвельдэ 8 жніўня атрымаў акрэдытацыю ў якасці ваеннага аташэ ЗША ў Беларусі па сумяшчальніцтве. У гэтым месяцы яго беларускі калега падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Вашынгтоне", — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама падкрэсліваецца, што акрэдытацыя Вандэвельдэ ўяўляе сабой "наступны крок па аднаўленні ваеннага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЗША". Адзначаецца, што магчымасць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася ў сакавіку падчас візіту ў Мінск намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпентэра.

З 2008 года ў Беларусі няма амбасадара ЗША. Бакі ўзаемна скарацілі штаты амбасадаў да пяці чалавек у 2008 годзе пасля таго, як ЗША ўвялі ў дачыненні да рэспублікі эканамічныя санкцыі. У апошні час адносіны Беларусі з Захадам палепшыліся на фоне ролі Мінска ва ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. З 2014 года беларускі бок некалькі разоў дазваляў павялічыць штат амбасады ЗША. Зараз у дыппрадстаўніцтве дазволена працаваць дзевяці дыпламатам. Чакаецца, што два новых супрацоўнікі (па адміністрацыйных справах і па эканамічных пытаннях) прыбудуць у Мінск да верасня.

Стужка навiн
0