Пасля дадатковага набору ў беларускіх ВНУ засталося 18 бюджэтных месцаў

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкСтудэнткі
Студэнткі - Sputnik Беларусь
Усяго на бюджэтную форму навучання ўжо залічана больш за 27 тысяч чалавек, гэтая лічба яшчэ павялічыцца за кошт завочнікаў, якія паступаюць на спецыяльнасці, звязаныя з сельскай гаспадаркай.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Свабоднымі пасля дадатковага набору ў ВНУ засталіся ўсяго 18 месцаў, паведаміў у аўторак на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Шынамантажная майстэрня - Sputnik Беларусь
Прафтэхадукацыя: машыністаў – больш, дызайнераў – менш

"Па выніках асноўнага набору засталося 112 месцаў на дзённай і вячэрняй і 32 месцы — на завочнай форме навучання. Завочныя месцы былі зачыненыя ў дадатковы набор, а на бюджэтнай форме засталіся вольнымі 18 месцаў", — сказаў Богуш. Між тым, летась вакантнымі па выніках дадатковага набора заставаліся больш за 100 бюджэтных месцаў.

Паводле ацэнкі намесніка міністра, гэта даволі высокі вынік з улікам агульнага аб'ёму набору ў ВНУ.

Богуш таксама паведаміў, што па выніках сёлетняй уступнай кампаніі на бюджэтныя месцы ў дзяржаўныя ВНУ былі залічаны каля 27 тысяч чалавек. Але гэтая лічба яшчэ будзе скарэкціравана, таму што ў сельскагаспадарчых ВНУ будзе яшчэ праводзіцца прыём на завочнае аддзяленне.

У цэлым намеснік міністра ацаніў цяперашнюю кампанію станоўча і адзначыў высокі ўзровень і мэтанакіраванасць цяперашніх абітурыентаў.

"Сёлета было выдадзена 330 стобальных сертыфікатаў. Прычым 15 чалавек атрымалі сто балаў па двух вучэбных прадметах, і тры абітурыента — па трох", — заўважыў Богуш.

Самыя высокія прахадныя балы па традыцыі былі на спецыяльнасцях "Міжнародныя адносіны" ў БДУ, IT-спецыяльнасці ў БДУІР і шэрагу медыцынскіх спецыяльнасцяў.

 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі