Спачыў беларускі кампазітар Алесь Рашчынскі

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкВалошкі
Валошкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння не стала знакамітага беларускага кампазітара, збіральніка беларускага фальклору Алеся Рашчынскага.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Алесь Рашчынскі нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўніверсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасля — Беларускую Акадэмію музыкі ў класе Яўгена Глебава.

Быў сузаснавальнікам (разам з Назаранка Я. Б.) у 1973 годзе аддзялення народна-харавых спеваў у Мінскім музычным каледжы імя Глінкі. Працяглы час працаваў з музычнымі калектывамі "Харошкі" і "Купалінка".

З 1985 года — член Саюза кампазітараў Беларусі.

Развітанне з Алесем Рашчынскім адбудзецца 11 жніўня па адрасе Альшэўскага, 12.

 

Стужка навiн
0