МІНСК, 11 жні — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў бліжэйшыя суткі ў Беларусі, у паўднёвых раёнах будзе горача, у заходніх і цэнтральных — па-восеньску халаднавата, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі пагаршэнне надвор'я з 11 жніўня: атмасферны фронт будзе перамяшчацца ва ўсходнім напрамку, пойдуць дажджы, а тэмпература панізіцца.
"Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра максімальная днём складзе +15…21°С, па ўсходзе краіны +22…27°С", — сказалі сіноптыкі.
У Гідраметцэнтры таксама ўдакладнілі, што па Гомельскай вобласці ў чацвер — да +29°С, а ў Мінску — усяго +16°С.