Помнік Давыду Гарадзенскаму з’явіцца ў Гродна

© Sputnik / Ася ПоплавскаяКаложа
Каложа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цэнтры Гродна з'явіцца помнік Давыду Гарадзенскаму, сродкі на помнік вылучыць фундатар, а конкурс на праект будучага помніка неўзабаве будзе абвешчаны.
МІНСК, 11 жні — Sputnik. У цэнтры Гродна з'явіцца помнік Давыду Гарадзенскаму, паведамляюць СМІ са спасылкай на Гродзенскі гарвыканкам. Сродкі на помнік вылучыць фундатар, а Гродзенская дыяцэзія БПЦ хадайнічае перад уладамі за ўсталяванне помніка знакамітаму гродзенскаму князю.
Плануецца, што скульптуру ўсталююць у 2017 годзе.
Скульптура гродзенскага кашталяна можа з'явіцца на скрыжаваннях вуліц Замкавай і Гарадзенскага, Горкага і 17 верасня, а таксама на плошчы Савецкай (на месцы сонечнага гадзініка, які перанясуць у іншае месца). Як менавіта будзе выглядаць статуя, вырашыцца ў ходзе адкрытага конкурсу, які абвесцяць у хуткім часе пасля заканчэння галасавання.
Спробу пачаць збор сродкаў на помнік Давыду Гарадзенскаму рабілі яшчэ ўвосень 2013 года.
Давыд Гарадзенскі жыў на мяжы XIII і XIV стагоддзяў. Ён праславіўся як князь ВКЛ і палкаводзец, які не прайграў ніводнай бітвы. Ён абараняў ад крыжакоў не толькі Гродна і Навагрудак, да яго па дапамогу звярталіся з Пскова.
Пасля трох няўдалых спроб рыцары Тэўтонскага ордэна не рызыкавалі нападаць на Гродна на працягу 14 гадоў да канца жыцця каштэляна Давыда. Палкаводца ў яго ж намёце забіў кінжалам у спіну польскі рыцар падчас ваеннага паходу. Паводле легенды, гродзенскага старасту пахавалі каля сцен Каложскай царквы.
Памятны камень Давыду Гарадзенскаму ўсталявалі тут на пачатку 2000-х гадоў.
Стужка навiн
0