Уступная кампанія-2016 у БДТУ праходзіла вельмі актыўна, заявіў рэктар ВНУ.
"Лозунг сёлетняй уступнай кампаніі ў БДТУ "За тэхналогіямі — будучыня", — сказаў Ігар Войтаў.
3D мадэляванне новых матэрыялаў, новых канструкцый — адна з новых спецыяльнасцяў, адкрытых сёлета. Новае напаўненне атрымалі праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне нафты і газу, будаўнічых матэрыялаў, біялагічных, інфармацыйных тэхналогій.
На базе ўніверсітэта, паводле яго слоў, таксама створаны студэнцка-аспіранцкі хаб тэхналогій, развіваюцца ўласныя вучэбна-даследчыя цэнтры, запрашаюцца вядучыя замежныя спецыялісты.
Якія яшчэ навінкі ў адукацыйным працэсе чакаюць студэнтаў БДТУ, глядзіце ў відэаінтэрв'ю рэктара.