МІНСК, 12 жні — Sputnik. Прахалоднае дажджлівае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі на гэтых выходных, распавёў Sputnik галоўны сіноптык рэспубліканскага Гідрамета Дзмітрый Рабаў.
Лета, як раней адзначыў сіноптык, ужо скончылася: цяпер нас чакае прахалоднае і няўстойлівае надвор'е.
"Калі ў суботу ў большасці раёнаў чакаецца надвор'е без ападкаў і толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, то ў нядзелю надвор'е зноў кардынальна памяняецца. У Беларусь пачне прабівацца атмасферны фронт, несучы чарговую порцыю дажджлівых, навальнічных хмар, якія распаўсюдзяцца на большую частку краіны", — распавёў Рабаў.
Тэмпература на выходных будзе на 1-4°С ніжэй за норму — такая звычайна прыходзіць у пачатку верасня. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у суботу ўначы +4…10°С, на тарфяніках і ў нізінах месцамі +2…3°С, днём +17…23°С. У нядзелю ўначы ад +7°С па ўсходзе да +15°С па захадзе, днём +18…24°С.
"Не забывайце парасон і апранайцеся па надвор'і", — заклікаў сіноптык і паведаміў, што ў пачатку тыдня халаднаватае надвор'е таксама захаваецца.