Рост атлусцення ў Беларусі шчыльна звязаны з развіццём фармацэўтычнай прамысловасці, упэўненая лекар-дыетолаг Святлана Кашыцкая.
"Дурасць верыць у тое, што існуе чароўная таблетка ад атлусцення. Калі б яна існавала, у свеце не было б ні аднаго чалавека з лішняй вагой. Але людзі свята вераць у яе існаванне, не жадаюць нічога рабіць і ўвесь час гэтую таблетку шукаюць. Верыць у тое, што з мочой выходзіць тлушч — проста трызненне. А людзі — вераць і працягваюць купляць таблеткі, якія валодаюць мачагонным дзеяннем або звязваюць тлушчы", — кажа дыетолаг.
Кашыцкая таксама абвергла самы папулярны стэрэатып, звязаны з пахуданнем, які абвяшчае, што ёсць пасля шасці вечара катэгарычна забараняецца. "Ёсць пасля шасці трэба адназначна. Спажывайце бялок і гародніну — і ты будзеш зніжаць вагу", — сцвярджае яна.
Поўную версію размовы са Святланай Кашыцкай слухайце ў аўдыёзапісу.