МІНСК, 12 жні — Sputnik. Беларуска Вераніка Хрысцініч пазмагаецца за тытул пераможцы праекта Miss Union Baku 2016, фінал шоу адбудзецца на наступным тыдні.
Праект "Міс Дружба народаў Баку" праходзіць у дабрачынных мэтах: арганізатары спрабуюць сабраць сродкі для анкахворых. Удзельнічаюць у ім прадстаўніцы постсавецкіх краін: Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і Эстоніі.
Рэспубліку на конкурсе прадставіць Вераніка Хрысцініч — 26-гадовая мінчанка, якая апошнія гады жыве ў Дубаі (ААЭ). Пра яе вядома тое, што дзяўчына спрабуе сябе ў мадэльным бізнэсе і скончыла БНТУ.
"Прыгажосць унутры нас — гэта, перш за ўсё, любоў, да сябе, людзей і жывой прыроды. Чалавек, які выпраменьвае святло душы, здольны дапамагчы, працягнуць руку таму, хто менш удачлівы, здольны змяніць хаця б частку свету ў бок дабра", — напісала Вераніка сваё меркаванне на сайце конкурсу.
Удзельніцы конкурсу павінны будуць творча прэзентаваць свае краіны, зладзіць спартовае шоў, пазмагацца ў інтэлектуальным конкурсе і прайсці тэматычныя дэфіле.
Дзяўчаты ўжо рыхтуюцца да Miss Union Baku ў сталіцы Азербайджана. Фінал конкурсу адбудзецца 20 жніўня а 19:00 у Баку.