Успенскі пост пачынаецца ў праваслаўных 14 жніўня

© Sputnik / Мария АмелинаСабор у Гомелі
Сабор у Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Успенскі пост, згодна царкоўнаму статуту, па сваёй строгасці прыраўноўваецца да Вялікага. Але з іншага боку – ён заўжды лічыўся лёгкім, таму што можна было есці маладую бульбу, гародніну, садавіну і грыбы.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Успенскі двухтыднёвы пост пачнецца ў праваслаўных 14 жніўня, вернікі ў гэты дзень панясуць у царкву асвячаць мёд новага ўраджаю, паведамілі Sputnik у Беларускім экзархаце.

Гэта адзін з чатырох шматдзённых пастоў, прысвечаны ён падрыхтоўцы да свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта адзіны пост, прысвечаны Маці Божай і пачынаецца ён за два тыдні да свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, які ўвесь праваслаўны свет адзначае 28 жніўня.

"Успенскі пост доўжыцца два тыдні і заўжды з 14 па 27 жніўня", — сказалі святары.

Паводле іх слоў, на першы дзень Успенскага посту — 14 жніўня, сёлета гэта нядзеля, прыпадае свята Паходжання Чэсных Дрэў Жыватварачага Крыжа Гасподняга.

Паводле традыцыі ў гэты дзень яшчэ адзначаецца і Мядовы Спас, у храмах праходзіць асвячэнне новага ўраджаю мёду, адзначылі святары.

Яны таксама нагадалі, што на час Успенскага посту прыпадае двунадзесятае свята — Праабражэнне Гасподняе, 19 жніўня прынята адзначаць і Яблычны спас.

Стужка навiн
0