Беларускія спартсмены на Алімпіядзе ў Рыа не раскісаюць і не апускаюць рукі, а члены дэлегацыі зборнай Беларусі ўпэўнены ў тым, што медаль Дар'і Навумавай — не апошнi, паведаміў радыё Sputnik Беларусь прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч.
Цяжкаатлетка Дар'я Навумава напярэдадні ўвечары прынесла Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа, заваяваўшы серабро ў катэгорыі да 75 кг. Наша суайчынніца падняла 258 кг у суме дваябор'я.
"Будзем чакаць, будзем спадзявацца, шаманіць — я ўпэўнены, што будуць яшчэ перамогі", — сказаў Несцяровіч па тэлефоне з Рыа.
Паводле яго слоў, адсвяткаваць першы алімпійскі медаль як належыць, з шампанскім і падарункамі, спартсменам і трэнерам наўрад ці ўдасца праз жорсткі рэжым і "сухі закон", які дзейнічае на тэрыторыі Алімпійскай вёскі.
"А нам, журналістам, гэта ніхто не забараняе. Таму па куфліку віна мы сёння сабе дазволім — заслужылі", — паведаміў Несцяровіч.