Рабаў: лета абавязкова вернецца ў канцы тыдня

© Flickr / Liga EgliteЯблыкі. Архіўнае фота
Яблыкі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі адзначылі, што трэба патрываць некалькі дзён, а на выходных ўжо будзе больш за 30 градусаў цяпла.

МІНСК, 15 жні —Sputnik. Вяртанне гарачага летняга надвор'я чакаюць да канца тыдня, а найбліжэйшыя пяць дзён будзе адносна халаднавата і дажджліва, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

"Выходныя чакаюцца па летняму гарачымі: уначы +12…19°С, удзень +25…32°С. Месцамі, пераважна па захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы", — паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Пакуль перад тым, як парадавацца, давядзецца пацярпець яшчэ прахалоднае і непагодлівае надвор'е, якое будзе вызначаць паўночна-заходнія патокі атмасферы і атмасферныя франты", — сказаў ён.

Паводле слоў Рабава, у аўторак уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +7…13°С, удзень +14…19°С, па поўдні — да +22°С.

"У сераду і чацвер на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +6…13°С, удзень +16…23°С, па Гомельскай вобласці да +25°С", — сказаў Рабаў.

Пачынаючы з пятніцы, у атмасферы пачнецца перабудова: з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, паўночныя вятры памяняюцца на паўднёвыя і тэмпература пачне падвышацца.

"У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ўначы +8…15°С, удзень +20…27°С, па паўднёвым усходзе да +29…32°С", — сказаў ён.

Стужка навiн
0