МІНСК, 15 жні — Sputnik. У Алімпійскім парку Рыа-дэ-Жанейра прайшла акцыя пратэсту супраць зносу фавелаў, якія знаходзілiся на месцы алімпійскіх збудаванняў, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Забастоўкі і акцыі пратэсту жыхароў Рыа пачаліся яшчэ ў 2014 годзе перад Чэмпіянатам свету па футболе і не сціхаюць да гэтага часу.
© SputnikПратэст у Віла Аўтадром ў Рыа-дэ-Жанейра

Пратэст у Віла Аўтадром ў Рыа-дэ-Жанейра
© Sputnik
Побач са старым аўтадромам, на месцы якога быў збудаваны Алімпійскі парк, у мінулую нядзелю прайшла чарговая акцыя пратэсту. Паводле звестак арганізатараў акцыі, у фавеле, якi атрымаў назву аўтадрома — Віла Аўтадрому (Vila Autódromo) жылі 650 сем'яў. У рамках падрыхтоўкі да Алімпіяды ўсе яны былі выселеныя, а іх старыя будынкі знесены, на іх месцы збудаваны Алімпійскі парк.