Сваё стаўленне да матэрыяльных каштоўнасцяў прадэманстравалі гродзенцы ў выходныя. Тут прайшлі аўтабаі, падчас якіх галоўнай задачай удзельнікаў было разбіць машыну суперніка. Цэліцца трэба па самых датклівых месцах — колах і падвесцы. Не шкадуючы сваіх "жалезных коней" і паліва, гоншчыкі наразалі кругі па невялікі арэне, спрабавалі ўхіліцца ад удараў супернікаў, заняць наступальную пазіцыю і "выбіць" іх з бітвы.
Старэнькія і ладна памятыя "Волгі", "Жыгулі", Ford, BMW і Renault уступалі ў бой парамі і паасобку.
Самым цэлым з бою выйшаў Opel. Выжыла і рарытэтная "Волга" з фільма "Беражыся аўтамабіля", набытая за 90 даляраў.