Радыё

Шэпель: квіткі паралімпійцам да Рыа набытыя за кошт дзяржавы

© Sputnik / Сергей ПушкинСтаршыня грамадскага аб'яднання "Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь" Алег Шэпель
Старшыня грамадскага аб'яднання Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь Алег Шэпель - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі пракаментаваў інфармацыю некаторых СМІ пра тое, што Паралімпіяда-2016 знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

Кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель пацвердзіў радыё Sputnik Беларусь, што наша краіна пакуль не атрымала ад Аргкамітэту "Рыа-2016" грошы на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў.

Олег Шепель - о том, состоится ли Паралимпиада-2016

Напярэдадні стала вядома, што Аргкамітэт "Рыа-2016" не выплаціў грошы нацыянальным паралімпійскім камітэтам краін-удзельніц Паралімпійскіх гульняў на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў — напрыклад, транспарціроўку спартсменаў. Паводле паведамленняў СМІ, калі бразільскі аргкамітэт не перавядзе сродкі да пачатку наступнага тыдня, то Паралімпіяда-2016 будзе пад пагрозай зрыву.

"Аргкамітэт кампенсуе пералёт да Рыа-дэ-Жанейра. Першы транш у памеры 30% павінен быў паступіць да 1 жніўня — ён сапраўды не паступіў. МАК даслаў тлумачэнне, што гэта часова. Мы праплацілі квіткі за кошт дзяржавы, а пасля Паралімпійскіх гульняў пададзім поўны пакет дакументаў, і нам усё кампенсуюць. Звычайна гэта так і адбываецца, так што вялікіх праблем я не бачу", — сказаў Шэпель.

Стужка навiн
0