МІНСК, 15 жні — Sputnik. Матацыкліст з Паставаў, які выправіўся ў мотатурнэ па Украіне і Малдове, загінуў у Мядзелі, не даехаўшы да дома каля 30 кіламетраў, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Аварыя адбылася 12 жніўня ўвечары: матацыкліст сутыкнуўся з грузавіком маркі ГАЗ і праз дзве гадзіны пасля аварыі памёр ад атрыманых траўмаў.
Вядома, што байкер завяршаў мотатурнэ працягласцю ў 3 тысячы кіламетраў: з Паставаў ён выправіўся ў Адэсу, затым у Малдову, а пасля — у Львоў.
Паводле звестак ДАІ, да дома 33-гадовы мужчына не даехаў каля 30 кіламетраў.