МІНСК, 15 жні — Sputnik. Беларускія аграрыі пераадолелі мяжу ў 6 мільёнаў тон збожжа. Паводле даных Мінсельгасхарча Беларусі ў лідэрах традыцыйна Мінская вобласць, дзе сабрана 1 мільён 646 тысяч тон збожжа. Усе вобласці, за выключэннем Віцебскай, ужо перасягнулі мільённую мяжу.
Пакуль надвор'е дазваляе, аграрыі працуюць увесь светлавы дзень. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях засталося ўбраць крыху больш за 5% ад усіх плошчаў.
Раней паведамлялася, што не гледзячы на больш нізкую ўраджайнасць, сёлета Беларусь мае намер сабраць больш за 9 мільёнаў тон збожжа і перакрыць леташні ўраджай, які склаў каля 8,5 млн тон. На думку спецыялістаў, харчовая бяспека краіны падмацоўваецца 1,5 мільёнамі тон збожжа.