З 16 верасня 2016 года дакументальны фільм "Каралеўства — таямніцы пушчы" ("Królestwo — tajemnice puszczy") выйдзе ў пракат. Ён завершыць дакументальна-прыродны цыкл "мікракосмас" і "макракосмас", створаны польскай кампаніяй M2FILMS.
Годам раней быў зняты фільм пра беларускую частку адзінага некранутага лесу Еўропы, які захаваўся — "Белавежская пушча. Прыкаветны лес" быў падрыхтаваны тэлеканалам Animal Planet Europe па ініцыятыве міністэрства інфармацыі РБ і пры падтрымцы Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі.