Беларус Гамзатаў выйграў бронзу ў грэка-рымскай барацьбе на Гульнях-2016

© REUTERS / ISSEI KATOДжавід Гамзатаў
Джавід Гамзатаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Без асаблівых цяжкасцяў Гамзатаў у схватцы за трэцяе месца адолеў балгарына Мікалая Байракова, гэты медаль стаў пятым у скарбонцы алімпійскіх узнагарод зборнай Беларусі.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Беларускі барэц Джавід Гамзатаў выйграў бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе.

Спаборніцтвы ў катэгорыі да 85 кілаграмаў прайшлі ў Рыа ў панядзелак. Гамзатаў стартаваў на турніры, абыходзячы стадыю адборачнага раунда і пачаўшы барацьбу за алімпійскія ўзнагароды з 1/8 фіналу. На гэтай стадыі прызёр чэмпіянату свету 2013 года і нядаўні пераможца кваліфікацыйнага алімпійскага турніру адолеў кітайца Пен Фея (4:0). У чвэрцьфінале Гамзатаў святкаваў перамогу над аўстрыйскім змагаром Амэрам Хрустановічам (9:0). У фінал беларусу перашкодзіў прабіцца украінец Жан Белянюк (0:6).

За трэцяе месца на алімпійскім п'едэстале 27-гадовы Гамзатаў змагаўся з прадстаўніком Балгарыі Мікалаем Байраковым. Першы перыяд застаўся за барцом з Беларусі — 4:0. У другім адрэзку паядынку балгарын здолеў адквітаць адно ачко, але гэтага, натуральна, было недастаткова. Выніковы лік 4:1, і бронзавы медаль дастаўся Гамзатаву.

Золата дасталося расеіяніну Давіду Чакветадзэ, які адолеў украінца Белянюка з лікам 9:2.

© REUTERS / TORU HANAIГамзатов ўпершыню ў кар"еры стаў алімпійскім прызёрам
Гамзатов впервые в карьере стал олимпийским призером  - Sputnik Беларусь
Гамзатов ўпершыню ў кар"еры стаў алімпійскім прызёрам

Медаль Гамзатава — пяты ў скарбонцы зборнай Беларусі на гэтых Гульнях-2016. Да гэтага ўзнагароды былі заваяваны ў скачках на батуце (золата), цяжкай атлетыцы (два срэбры) і плаванні (бронза). У неафіцыйным медальным заліку Беларусь на дадзены момант займае 32-е месца.

Гамзатаў нарадзіўся ў дагестанскім Кізілюрце 27 снежня 1989 года. У Беларусь спартсмен пераехаў дзесяць гадоў таму, дзе стаў займацца ў Аліма Селімова і Маліка Эскендарава.

© REUTERS / ISSEI KATOГамзатов здабыў пяты медаль зборнай Беларусі на Гульнях-2016
Гамзатов принес пятую медаль сборной Беларуси на Играх-2016 - Sputnik Беларусь
Гамзатов здабыў пяты медаль зборнай Беларусі на Гульнях-2016

У аўторак, 16 жніўня, на алімпійскі дыван выйдзе яшчэ адзін беларускі барэц-класік Цімафей Дзейнічэнка, які пачне спаборніцтвы ў вагавай катэгорыі да 98 кг. Алімпійскія спаборніцтвы па вольнай барацьбе пачнуцца 17 жніўня. Беларусь прадставяць пяць атлетаў: Асадулла Лачына (57 кг), Амар Магамедаў (86 кг), Ібрагім Саідаў (125 кг), Марыя Мамошук (63 кг) і Васіліса Марзалюк (75 кг). Барцоўскія баталіі на дыванах "Карыока Арэны" завершацца ў апошні дзень Алімпійскіх гульняў 21 жніўня.

Стужка навiн
0