Бронзавы прызёр Гульняў-2016 Герасіменя – у Мінску

© SputnikСустрэча ў аэрапорце
Сустрэча ў аэрапорце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сустрэць спартсменку прыехалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку і юныя плыўцы з СДЮШАР "Старт", адкуль у вялікі спорт пачынала свой шлях "Залатая рыбка" Беларусі.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя прыбыла ў Мінск, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У аўторак увечары ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт з нацыянальнай зборнай па плаванні на чале з бронзавай медалісткай Гульняў-2016. Сустракалі "Залатую рыбку" Беларусі ўрачыста — з аркестрам і кветкамі. Сярод тых, хто сустракаў — родныя і блізкія алімпійцаў.

© SputnikАляксандра Герасіменя з роднымі
Александра Герасименя вместе со своей семьей - Sputnik Беларусь
Аляксандра Герасіменя з роднымі

"Саша — не зорнае дзіця, і ніколі не абцяжарвала нас сваімі праблемамі", — распавялі Sputnik бацькі Аляксандры Герасімені.

Па іх словах, зараз заўзець на спаборніцтвах за дачку значна складаней — паўсюль паказваюць Алімпіяду. Раней, калі Аляксандра толькі пачынала займацца плаваннем і браць удзел у буйных турнірах, такой увагі і асвятлення ў СМІ не было, прызналіся бацькі.

© SputnikМіністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко зачытвае словы-віншаванні ад прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі
Министр спорта Беларуси Александр Шамко зачитывает слова поздравления от президента страны Александра Лукашенко - Sputnik Беларусь
Міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко зачытвае словы-віншаванні ад прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі

У мінулую суботу Герасіменя стала бронзавым прызёрам Гульняў-2016 у Рыа на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. На фінішы 30-гадовая беларуска паказала час 24,11 секунды, што стала новым нацыянальным рэкордам. Чэмпіёнкай у гэтай дысцыпліне стала дацкая плыўчыха Перніла Блюм, праплыўшы дыстанцыю за 24,07 секунды, срэбра заваявала амерыканка Сымон Мануэль — 24,09 секунды.

© SputnikСустрэць Аляксандру прыйшлі выхаванцы СДЮШАР "Старт", дзе займалася "Залатая рыбка" Беларусі
Встретить Александру пришли воспитанники СДЮШОР Старт, где занималась Золотая рыбка Беларуси - Sputnik Беларусь
Сустрэць Аляксандру прыйшлі выхаванцы СДЮШАР "Старт", дзе займалася "Залатая рыбка" Беларусі

На Алімпійскіх гульнях-2012 у Лондане Герасіменя была сярэбраным прызёрам у гэтай намінацыі з вынікам 24,28 секунды. Яшчэ адно срэбра лонданскай Алімпіяды яна заваявала на стометроўцы кролем.

Стужка навiн
0