МІНСК, 18 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў канцы верасня бягучага года плануе здзейсніць працоўны візіт у КНР.
Такі намер кіраўнік дзяржавы выказаў у чацвер падчас перамоваў з членам Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Мэн Цзяньчжу. Прэзідэнт адзначыў, што чакае асабістай сустрэчы з Сі Цзіньпінам.
"За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Кітай зрабілі вельмі шмат для ўмацавання двухбаковых сувязяў. У нашым дыялогу абсалютна няма закрытых тэм і нявырашаных праблем", — цытуе БелТА словы Лукашэнкі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што абедзве краіны працягваюць інтэнсіўна супрацоўнічаць ва ўсіх сферах, а кітайскія рэгіёны праяўляюць усё большую цікавасць да ўзаемадзеяння.
Лукашэнка і Цзіньпін у апошні раз сустракаліся ў чэрвені бягучага года ў рамках саміту ШАС, які праходзіў ва Узбекістане. Тады лідэры дзяржаў абмеркавалі будучыню кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". У Кітаі беларускі лідэр быў год таму — у верасні 2015 года, прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны.