Гамяльчане святкуюць Спас ля гіганцкіх яблыкаў

© Sputnik / Мария АмелинаНезвычайныя гомельскія яблыкі
Незвычайныя гомельскія яблыкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Гомелі ёсць незвычайная традыцыя – святкаваць Перамяненне Гасподняе, або Яблычны Спас, пад адкрытым небам, сярод бетонных пладоў у старым яблыневым садзе.

ГОМЕЛЬ, 19 жні — Sputnik. Гамяльчан сёння зноў запрашаюць асвяціць плады новага ўраджаю каля шматтоннай садавіны.

Яблоки - Sputnik Беларусь
Народныя прыкметы на Яблычны Спас: можна загадаць жаданне

Яблыневы сад размешчаны на скрыжаванні Куйбышаўскага праезду і вуліцы Хмяльніцкага і больш вядомы гамяльчанам як транспартная развязка, дзе "раскіданая" жалезабетонная садавіна, вага якой дасягае 1,5 тоны. Ацалелая зялёная выспа — гэта жывы напамін аб старым горадзе і, вядома, пра дзяцінства, якое ў шмат каго асацыюецца з налётам на чужыя сады.

Тут, ля шматтонных яблыкаў, а 13 гадзіне пройдзе Боская літургія, пасля якой святары асвецяць плады новага ўраджаю, прынесеныя з сабой або набытыя на месцы.

© Sputnik / Мария АмелинаЯблычны Спас
Яблочный Спас - Sputnik Беларусь
Яблычны Спас

"У народзе 19 жніўня азначае сабой поўнае выспяванне яблыкаў і пераход ад лета да восені. Паспрабаваўшы асвечаны плод, можна смела есці і іншыя. Я ж хачу нагадаць пра духоўныя пачаткi свята. Як плады саспяваюць і становяцца прыдатнымі для ежы, так і чалавек павінен духоўна саспець для Царства Нябеснага", — патлумачыў настаяцель храма Святога Іаана Кармянскага Мікалай Рабікаў.

Баравінка - Sputnik Беларусь
Спас – усім работам час: яблыкі саспелі

У Яблычны Спас прынята частаваць яблыкамі усіх, нават незнаёмых людзей, найперш — дзяцей і жабракоў. Спачатку пладамі частуюць, і толькі потым прыступаюць да трапезы. Згодна з павер'ямі, апошні кавалак першага з'едзенага пасля асвячэння яблыка прыносіць поспех — яго смакуюць, загадваючы жаданне, і вераць, што яно абавязкова збудзецца.

Стужка навiн
0