ГОМЕЛЬ, 19 жні — Sputnik. Па выніках уступнай кампаніі на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту залічана 2146 чалавек. Сталі студэнтамі на платнай аснове 1226 чалавек, завочнае навучанне абралі для сябе 700 і ў выніку 1408 чалавек адпаведна. Такія дадзеныя паведамілі Sputnik у Камітэце дзяржкантролю Гомельскай вобласці, які адсочваў ход уступнай кампаніі рэгіёну.
Найбольшай папулярнасцю сярод абітурыентаў карысталіся спецыяльнасці "правазнаўства" — конкурс склаў 20 чалавек на месца (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны), "бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт" — 8 (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту), "распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых і газавых радовішчаў " — 6 (Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Паўла Сухога).
Самыя высокія прахадныя балы адзначаны ў ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасцях "правазнаўства" (363), "сусветная эканоміка" (359) і ў БелДУТ па спецыяльнасцях "мытная справа (эканамічнае забеспячэнне мытнай дзейнасці)" (303), "транспартная лагістыка (чыгуначны транспарт)" (301).
Не выкананы план прыёму па мэтавай падрыхтоўцы БелДУТ (на 23 мэтавых месца залічана 18 абітурыентаў) і ГДТУ імя П. Сухога (на 2 мэтавых месца залічаны 1 абітурыент).
Не абыйшлося і без парушэнняў — у Гомельскім філіяле прафсаюзнага ВНУ "Міжнародны універсітэт "МІПСА" Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці выявіў некалькі спробаў да залічэння на скарочанае навучанне па эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях 28 абітурыентаў, у якіх не было для гэтага падстаў — адсутнічала сярэдняя спецыяльная адукацыя па адпаведных спецыяльнасцях. Пасля ўмяшання гэтыя парушэнні былі ліквідаваныя.
"У цэлым вынікі кантролю паказалі, што ў Гомельскай вобласці забяспечана выкананне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, законных правоў і інтарэсаў грамадзян, роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці", — падсумаваў старшыня КДК Гомельскай вобласці Аляксандр Атрошчанка.