"Дашу сустракаем, пакажы, як ты за заўзела Дашу?" — просіць бацька прызёра Алімпійскіх гульняў Дар'і Навумавай — Сяргей Навумаў. Пляменніца спартсменкі дэманструе напал запалу, які нядаўна панаваў у іх дома, гучным: "Даша, давай!". Тут сама Даша ўваходзіць у VIP-залу аэрапорта, і пляменніца разам з бацькам кідаюцца ёй насустрач з кветкамі.
"Можна было і золата" і "Не было калі адпачыць", — спартсмены агучваюць дзве рэплікі, якіх ад іх чакаюць заўзятары, і з цяжкасцю прабіраюцца да выхаду. І калі ў VIP-зале ўся увага аддадзена медалістам, за іх трафеі хочуць патрымацца сябры, сваякі і прадстаўнікі федэрацыі, у іх пытаюць, ці лёгка быць чэмпіёнамі і "ці будзе золата праз чатыры гады".
"У нас ёсць юніёры, якія сталі летась чэмпіёнамі свету, так што мы можам разлічваць на золата да наступнай алімпіяды", — паабяцаў старшы трэнер зборнай па грэка-рымскай барацьбе Аляксандр Казоўскі.
Побач ідзе сумная калона тых, хто вярнуўся без медаля. І калі ўнутры залы гэта працэсія нікому не цікавая, то звонку іх сустракае натоўп прыхільнікаў з ліку родных і сяброў, лунае беларускі сцяг, крычаць "Весляры, да нас!", кагосьці падкідваюць на руках, кагосьці проста абдымаюць.
Як беларусы сустракалі спартсменаў, якія вярнуліся пасля Алімпіяды ў Рыа, глядзіце на відэа Sputnik.