МІНСК, 19 жні — Sputnik. Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правядзе масавую адпрацоўку ўсіх паляўнічых гаспадарак і угоддзяў Беларусі 20 жніўня, паведаміла Sputnik прэс-сакратар інспекцыі Вольга Грамовіч.
Паляванне на капытных — лася, аленяў (высакароднага і плямістага), лань — адкрываецца ў Беларусі 20 жніўня.
"У бліжэйшыя выхадныя ўсе падраздзяленні Дзяржінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Кантрольныя палявыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне незаконных паляванняў, пройдуць ва ўсіх раёнах і паляўнічых гаспадарках рэспублікі", — сказала Грамовіч.
Раней у Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Sputnik паведамілі, што згодна з правіламі палявання з 20 жніўня дазволена здабываць дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу. Пры гэтым можна выкарыстоўваць наразную, гладкаствольную паляўнічую зброю і кулявыя патроны, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Сезон палявання на капытных будзе доўжыцца крыху больш за месяц і завершыцца 30 верасня.