Дзяржінспекцыя зладзіць масавую праверку ў дзень адкрыцця палявання на лася

Сезон палявання на капытных будзе доўжыцца крыху больш за месяц і завершыцца 30 верасня.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету правядзе масавую адпрацоўку ўсіх паляўнічых гаспадарак і угоддзяў Беларусі 20 жніўня, паведаміла Sputnik прэс-сакратар інспекцыі Вольга Грамовіч.

Паляванне на капытных — лася, аленяў (высакароднага і плямістага), лань — адкрываецца ў Беларусі 20 жніўня.

"У бліжэйшыя выхадныя ўсе падраздзяленні Дзяржінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Кантрольныя палявыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне незаконных паляванняў, пройдуць ва ўсіх раёнах і паляўнічых гаспадарках рэспублікі", — сказала Грамовіч.

Раней у Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Sputnik паведамілі, што згодна з правіламі палявання з 20 жніўня дазволена здабываць дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу. Пры гэтым можна выкарыстоўваць наразную, гладкаствольную паляўнічую зброю і кулявыя патроны, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Сезон палявання на капытных будзе доўжыцца крыху больш за месяц і завершыцца 30 верасня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі