Алексіевіч атрымае тры прэстыжныя кітайскія прэміі

© REUTERS / Fredrik SandbergСвятлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пісменніца падчас візіту ў КНР сустрэнецца з нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры кітайскім пісьменнікам Мо Янем.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч прыбыла ў Кітай, тут адбудзецца прэзентацыя яе кніг у рамках двух кніжных кірмашоў, паведаміла выданне "Вячэрнія навіны Янгцы".

У Кітаі Алексіевіч збіраюцца ўручыць тры літаратурныя прэміі. Пісьменніца атрымае прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу, прэмію Пекінскага кніжнага кірмашу і прэмію Вэньцзынь, якая лічыцца найважнейшай літаратурнай прэміяй у КНР.

Падчас візіту ў краіну Алексіевіч сустрэнецца з кітайскімі літаратарамі, у тым ліку з нобелеўскім лаўрэатам Мо Янем.

Алексіевіч — першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў гісторыі Рэспублікі Беларусь. Нобелеўскі камітэт прысудзіў пісьменніцы прэмію з фармулёўкай "за яе паліфанічныя сачыненні — манумент пакут і мужнасці ў наш час". Разам з медалём Алексіевіч атрымала восем мільёнаў швецкіх крон (953 тысячы долараў ЗША па курсе на момант прысуджэння прыза). Перш Алексіевіч ўдзельнічала ў прэстыжным Лейпцыгскім кніжным кірмашы.

 

Стужка навiн
0