"Французскі экспрэс" прыбудзе ў Мінск у канцы жніўня

© Photo : прадстаўлена РТБДУдзельнікі "Французскага экспрэса"
Удзельнікі Французскага экспрэса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэатральны канцэрт "Французскі экспрэс", падрыхтаваны ў рамках сумеснай франка-беларускай шматгадовай праграмы супрацоўніцтва РТБД і МГА "Тэатра" "Тэатральная арка", адбудзецца ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

МІНСК, 20 жні — Sputnik. На працягу месяца ў Мінску на базе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі маладыя акцёры з Францыі, Канады і Чэхіі — члены французскай тэатральнай асацыяцыі "Demain le Printemps" сумесна з удзельнікамі Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Тэатра" працавалі над майстэрствам акцёра, вакалам, класiчным танцам, акрабатыкай, сцэнічным рухам i дыкцыяй, і ў заключэнні экспрэс-стажыроўкі прадставяць на суд гледачоў выніковы канцэрт-капуснік, які складаецца з вакальных, танцавальных і драматычных нумароў.

© Photo : прадстаўлена РТБДАфіша капусніка
Афіша капусніка - Sputnik Беларусь
Афіша капусніка

Адбудзецца капуснік 26 жніўня 2016 года а 19.00 па адрасе: вул. Крапоткіна, 44.

Кошт квіткоў — 7 руб.

Стужка навiн
0