МІНСК, 19 жні — Sputnik. Брытанка размясціла ў сетцы аб'яву аб продажы вясельнай сукенкі. Пачатковы кошт лота, выстаўленага на папулярным аўкцыёне e-bay, складае дзве тысячы фунтаў.
Але тэкст аб'явы скарыў карыстальнікаў сеткі, і яны вырашылі дапамагчы дзяўчыне справіцца з болем здрады мужа. У выніку кошт сукенкі вырас да 65 тысяч фунтаў, а яе аб'яву назвалі "самай сумнай абвесткай інтэрнэту".
"Я прадаю гэта цудоўную сукенку, каб аплаціць рахунак за развод. Не было часу аддаць сукенку ў хімчыстку да таго, як гэты адмарозак вырашыў пакласці канец нашаму шлюбу. Маім бедным бацькам давялося заплаціць дзве тысячы за гэту сукенку ў 2014-м", — шчыра напісала жанчына ў апісанні сукенкі.
У дадатку да апісання адзначана, што калі вам трэба сукенка, поўная разбураных надзеяў, то гэты лот акурат для вас.
На аб'яву звярнула ўвагу вялікая колькасць людзей, і кошт лота вырас у шмат разоў. Мабыць, карыстальнікі сеткі спадзяюцца такім чынам "зацараваць" разбітыя надзеі маладой брытанкі.