МІНСК, 22 жні — Sputnik. Нямецкія ўлады зрабілі больш жорсткім кантроль на мяжы са Швейцарыяй, паведамляе Sputnik Германія.
"Германія паслядоўна ўмацоўвае мяжу са Швейцарыяй. Відавочна, Германія адышла ад палітыкі гасціннасці", — заявіў міністр фінансаў Швейцарыі Улі Маурэр, у кола адказнасці якога ўваходзіць праца памежнай службы.
Паводле яго слоў, Берлін накіраваў на мяжу дадаткова прыкладна 90 памежнікаў і 40 паліцэйскіх. Інфармацыю пра ўзмацненне кантролю пацвердзілі швейцарскі Мінфін і МУС Германіі.
Маурэр расцаніў рашэнне ФРГ як падставу для Швейцарыі і далей прасоўваць праграму па высылцы з краіны штодня каля тысячы мігрантаў, якія без неабходных дакументаў спрабуюць трапіць праз Швейцарыю ў Германію.
Еўропа перажывае самы сур'ёзны з часоў Другой сусветнай вайны міграцыйны крызіс, выкліканы, у першую чаргу, побач узброеных канфліктаў, эканамічнымі праблемамі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Паводле дадзеных агенцтва ЕС Frontex, за 2015 год у Еўрасаюз прыбылi каля 1,8 мільёна мігрантаў.