Кітай падаў скаргу з-за выкарыстання на Алімпіядзе няправільнага сцяга

© REUTERS / Alkis KonstantinidisКітайскі сцяг
Кітайскі сцяг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кітайскi бок выказаў рэзкую незадаволенасць тым, што падчас узнагароджання валейбольнай зборнай КНР зноў паднялі сцяг з не такімі зоркамі.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Консульства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рыа-дэ-Жанейра падало скаргу, у якой выказала незадаволенасць выкарыстаннем кітайскага сцяга з некарэктнай сімволікай на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, паведаміла газета Global Times.

У першыя дні пасля пачатку Алімпіяды на цырымоніі ўзнагароджання ў гонар кітайскіх атлетаў неаднаразова падымаліся кітайскія сцягі з няправільна размешчанымі зоркамі. Пасля пратэсту кітайскага боку арганізатары папрасілі прабачэння і паабяцалі выправіць сітуацыю. Паводле паведамленняў СМІ, новыя сцягі былі адпраўленыя ва ўсе алімпійскія аб'екты 11 жніўня. Аднак у нядзелю на цырымоніі ўзнагароджання жаночай валейбольнай зборнай Кітая, якая выйграла алімпійскае золата, ізноў паднялі сцяг з некарэктнай сімволікай.

Паводле дадзеных выдання, консул Кітая ў Рыа-дэ-Жанейра Сун Ян неадкладна "падаў афіцыйную скаргу" і выказаў "рэзкую незадаволенасць". У адказ арганізатары Гульняў заявілі, што "правільныя" сцягі былі накіраваныя ва ўсе алімпійскія аб'екты на мінулым тыдні, і абяцалі "прынесці публічныя прабачэнні перад урадам Кітая і кітайскім народам".

Чарговы інцыдэнт выклікаў крытыку кітайскіх карыстальнікаў інтэрнэту. Твіт вядомага кітайскага акцёра Хуана Сяаміна "Ізноў няправільны сцяг?", які быў апублікаваны ў мікраблогу Sina Weibo, пракаментавалі больш за 10 тысяч карыстальнікаў, адзначае выданне.

Нацыянальны сцяг Кітая ўяўляе сабой чырвонае палотнішча, на якім намалявана пяць зорак. У левым верхнім куце змешчана пяціканцовая залатая зорка, апраўленая дугой з чатырох зорак меншага памеру, якія разыходзяцца радыусамі і паказваюць на вялікую зорку. Маленькія зоркі на сцягах, якія выкарыстоўваліся на цырымоніі ўзнагароджання кітайскіх медалістаў, былі арыентаваны паралельна адносна адна адной, а не паказвалі сваімі промнямі на вялікую зорку.

Стужка навiн
0