МІНСК, 22 жні — Sputnik. Галівудскі акцёр Леанарда Ды Капрыа і дацкая мадэль Ніна Агдал патрапілі ў ДТЗ у штаце Нью-Ёрк, паведамілі амерыканскія СМІ.
Аварыя адбылася днём у суботу. Уладальнік "Оскара" ехаў на машыне свайго сябра маркі Range Rover і не справіўся з кіраваннем — заехаў у "міні-купер", якім кіравала жанчына.
Разам з Ды Капрыа ў машыне ехала яго сяброўка, дацкая мадэль Ніна Агдал. Абедзве знакамітасці абышліся лёгкімі ўдарамі, не пацярпела і кіроўца "міні-купера". Хуткая дапамога на месца інцыдэнту прыязджала, але, як перадаюць мясцовыя СМІ, для "падстрахоўкі".
Характэрна, што аварыя адбылася за некалькі гадзін да запланаванай у Ды Капрыа дома вечарыны ў гонар кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.
Узяць на сябе правядзенне вечарыны ў экстраным парадку вырашыў спявак Джасцін Цімберлэйк, які таксама вядомы сваёй падтрымкай Клінтан.
Ды Капрыа вядомы ролямі ў фільмах "Тытанік", "Адступнікі", "Пачатак", "Воўк з Уол-стрыт", "Выжыўшы" і дзясятках іншых. У 2016 годзе за ролю ў апошнім Ды Капрыа атрымаў свой першы "Оскар" за галоўную мужчынскую ролю.