Урачыстаму залпу папярэднічалі парад спартсменаў і яскравае шоу, якое паказала традыцыі і гісторыю Бразіліі на арэне стадыёна "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанейра. Сцяг Гульняў пад гукі алімпійскага гімна быў перададзены арганізатарам наступных спаборніцтваў. Яны пройдуць у японскім Токіа.
Верхні радок турнірнай табліцы Алімпіяды заняла каманда з ЗША, якая заваявала 120 медалёў. На другім месцы Вялікабрытанія з 67 медалямі, трэцюю пазіцыю заняў Кітай з 70 медалямі. Расія апынулася на чацвёртым месцы ў агульнакамандным заліку. Спартсмены заваявалі 56 медалёў, з якіх 19 залатых, 18 сярэбраных і 19 бронзавых. Усяго 170 з 280 членаў расійскай дэлегацыі ўзялі ўзнагароды ў 20 відах спорту.
Беларусь заняла 40 радок у камандным заліку, у нашай алімпійскай скарбонцы — адно золата і па чатыры срэбных і бронзавых медалі. Залатую ўзнагароду рэспубліцы прынёс батутыста Уладзіслаў Ганчароў, срэбра — у малатабойцы Івана Ціхана, вольніцы Марыі Мамашук, цяжкаатлетаў Вадзіма Стральцова і Дар'і Навумавай, бронза — у плыўчыхі Аляксандры Герасімені, змагароў Джавіда Гамзатава і Ібрагіма Саідава, байдарачніц Марыны Літвінчук, Вольгі Худзенка, Маргарыты Махнёвай і Надзеі Ляпешка.
Для Беларусі такі вынік — горшы ў гісторыі летніх Алімпіяд. У Атланце ў 1996 годзе спартсмены рэспублікі выйгралі 14 медалёў (1 залаты, 6 сярэбраных медалёў, 8 бронзавых), у Сіднэі ў 2000-м — 17 (3, 3, 11 адпаведна), у Афінах у 2004 годзе — 13 (2, 5, 6), у Пекіне ў 2008-м — 18 (4, 5, 9), на папярэдніх гульнях у Лондане — 12 (2, 5, 5). Але спартовае жыццё на гэтым не сканчаецца, у адрозненне ад цырымоніі развітання з Рыа-2016.