МІНСК, 22 жні — Sputnik. Моцныя дажджы з навальніцамі, якія суправаджаюцца шквалістым ветрам, чакаюцца ў другой палове панядзелка ў заходніх рэгіёнах рэспублікі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што напачатку тыдня па Беларусі крыху пахаладае і пройдуць дажджы, аднак затым зноў пацяплее і ападкі спыняцца.
"У перыяд з 13.00 да 19.00 па захадзе рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — паведамілі ў Гідрамеце.
Са слоў суразмоўцаў Sputnik, неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 22 гадзін. У сувязі з непагаддзю па захадзе рэспублікі на панядзелак аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.