#Вопреки: сацсеткі падтрымліваюць расійскіх паралімпійцаў

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкРасійскія паралімпійцы, архіўнае фота
Расійскія паралімпійцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартыўны арбітражны суд прыме рашэнне пра лёс расійскай зборнай да поўначы панядзелка.

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Карыстальнікі сацыяльных сетак запусцілі хэштэг #Вопреки у падтрымку расійскай зборнай, адхіленай ад Паралімпіяды ў Рыа.

Міжнародны паралімпійскі камітэт не дапусціў да ўдзелу ў Паралімпіядзе ў Рыа ўсю расійскую зборную, спасылаючыся на вынікі расследавання камісіі ВАДА пад кіраўніцтвам Рычарда Макларена. У самім тэксце дакумента канкрэтных абвінавачванняў супраць расійскіх спартсменаў вылучана не было. Вядомыя спартсмены і дзеячы тады назвалі гэтае рашэнне ганебным і памылковым.

Расія спрабуе апратэставаць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе. Ён павінен вынесці сваё рашэнне пра лёс расійскай паралімпійскай зборнай да паўночы 22 жніўня. У чаканні рашэння суда СМІ і карыстальнікі сацыяльных сетак запусцілі праект #вопреки, закліканы падтрымаць паралімпійцаў.

У межах праекта СМІ выпусцілі і кароткія ролікі, у якіх расійскія паралімпійцы распавядаюць пра сваё жыццё і спартыўную кар'еру.

Таксама інтэрнэт-карыстальнікі запусцілі петыцыю ў падтрымку расійскай зборнай: да раніцы 22 жніўня яе падпісалі амаль 250 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0