Фотакрос зладзяць у Гомелі да Дня горада

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўнае - святочны настрой
Галоўнае - святочны настрой - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выйсці ў горад і зрабіць некалькі незвычайных фотаздымкаў у зададзены час па зададзеных тэмах прапаноўваюць усім жадаючым арганізатары фотакросу "Мой любімы Гомель".

ГОМЕЛЬ, 22 жні — Sputnik. Конкурс праводзяць музей гісторыі горада Гомеля і гарвыканкам. Да ўдзелу запрашаюцца як прафесійныя фатографы, так і аматары без якіх-небудзь абмежаванняў. Заяўкі з указаннем кантактных дадзеных і месца працы (вучобы) прымаюцца да 30 жніўня. Узор заяўкі разам з умовамі конкурсу можна паглядзець на сайце гарвыканкама ў раздзеле "Моладзь".

© Photo : Константин МицураРабота пераможцы фотакроса-2015
Работа победителя фотокросса-2015, номинация Гомель в движении - Sputnik Беларусь
Работа пераможцы фотакроса-2015

Творчая частка конкурсу будзе праходзіць 2-7 верасня. На старце зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць задання. Якія менавіта, трымаецца ў тайне. Летась за кантрольны час трэба было паказаць горад у руху, яго самабытнасць, гісторыю, распавесці праз фота пра яго будучыню. Рэдагаваць зняты матэрыял забараняецца.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў Дзень горада, 17 верасня. Пераможцы і лаўрэаты атрымаюць заслужаныя ўзнагароды, а іх працы вывесяць на ўсеагульны агляд у межах традыцыйнай акцыі "Фотасушка". Сведкамі творчага поспеху стануць не толькі шматлікія гараджане, але і госці міжнароднага фестывалю харэаграфіі "Сожскі карагод", які пройдзе ў Гомелі 16-18 верасня.

Стужка навiн
0