ФСБ не пусціла ў Беларусь 500 рабінаў з усёй Еўропы

© Flickr / U.S. Embassy Tel AvivРабіны, архіўнае фота
Рабіны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Святары планавалі правесці масавую малітву ў Лёзна, прэзідэнт Лукашэнка накіраваў ім у панядзелак прывітанне.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Памежныя структуры ФСБ Расіі не ўпусцілі ў Беларусь 500 рабінаў з-за таго, што ў іх не было належных дакументаў на ўезд, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Удзельнікі кангрэса рабінаў Еўропы, які праходзіць у Маскве, планавалі правесці калектыўную малітву ў Лёзна (Віцебская вобласць), прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў у панядзелак прывітанне юдэйскім святарам.

"Пры ўездзе калоны транспарту з рабінамі яны былі спынены супрацоўнікамі памежных падраздзяленняў ФСБ Расіі з-за адсутнасці ў іх дакументаў на права ўезду ў краіну", — паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе ГПК.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, большасць рабінаў — замежнікі, то бок не грамадзяне Саюзнай дзяржавы, на іх не распаўсюджваецца дзеянне палажэнняў аб перасячэнні мяжы грамадзянамі СД.

"Трапіць з Расіі ў Беларусь грамадзяне трэціх краін могуць толькі праз міжнародныя пункты пропуску", — растлумачылі ў ДПК.

Там таксама адзначылі, што на беларуска-расійскай мяжы няма міжнародных пунктаў пропуску, але ёсць трохбаковы пункт пропуску на беларуска-расійска-ўкраінскай мяжы.

"Вось ім і прапанавалі праехаць на гэты пункт пропуску. Пакуль што рабіны вырашылі вярнуцца ў расійскі Смаленск", — сказалі ў ДПК.

У камітэце паведамілі, што, безумоўна, у сітуацыі з прапускнымі дакументамі вінаватыя арганізатары мерапрыемства.

Стужка навiн
0