МІНСК, 23 жні — Sputnik. Пажар знішчыў будынак цэха па рамонце мэблі і дыспетчарскую станцыю мясцовага таксі, паведамілі Sputnik у МНС Беларусі.
Узгаранне ў будынку на вуліцы Гагарына ў раённым цэнтры адбылося а 22-й гадзiне.
"Калі супрацоўнікі МНС прыбылі да месца выкліку, гарэў адкрытым полымем цагляны будынак — цэх па рамонце мэблі", — сказалі ў МНС.
Там таксама паведамілі, што на момант узнікнення пажару прадпрыемства не працавала, пацярпелых няма. Агнём знішчаны дах, цэх выгарэў знутры, згарэла маёмасць і абсталяванне.
Зараз прычына пажару высвятляецца, у якасці версіі ўзнікнення ўзгарання разглядаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Акрамя таго, паводле інфармацыі партала "Слуцк 24", разам з цэхам згарэла дыспетчарская станцыя адной з службаў мясцовага таксі, у сувязі з чым яна часова спыніла працу.