МІНСК, 23 жні — Sputnik. Беларускія спартсмены на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра будуць несці беларускі і расійскі сцягі, заявіў у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.
Кіраўнік Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) Філіп Крэйвен 7 жніўня абвясціў, што камітэт прыняў аднагалоснае рашэнне аб адхіленні расійскіх паралімпійцаў ад Гульняў-2016 і пазбаўленні членства Паралімпійскага камітэта Расіі. ПКР падаў апеляцыю ў CAS, якая была адхілена. Рашэнне CAS было абвешчана ў аўторак.
"Я як кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі не збіраюся маўчаць ні тут, ні ў Бразіліі. Я нават даручыў узяць на адкрыццё Гульняў у Рыа беларускія і, адназначна, расійскія сцягі. Асабіста ў мяне ён дакладна будзе", — заявіў Шэпель.
З яго слоў, першае адчуванне ад рашэнне CAS: "Шок!".
"Я мушу сказаць, што гэта самы няправільны крок за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. А тое, што інвалідаў ставяць у раздзел палітыкі, гэта наогул блюзнерства", — заўважыў суразмоўца агенцтва.
Шэпель у чарговы раз звярнуўся да гісторыі са зніклымі допінг-пробамі расійскіх спартсменаў.
"Чаму ніхто не называе прозвішчы ўладальнікаў гэтых пробаў. Ёсць інфармацыя, што гэтыя пробы з зімовых відаў спорту. Тады прычым тут летнія? Назавіце прозвішчы і дыскваліфікуйце іх", — дадаў ён.
"Я ўпэўнены, што недзе праз паўгода перад Паралімпійскім камітэтам Расіі пачнуць прасіць прабачэння", — падкрэсліў Шэпель.
Суразмоўца таксама адзначыў, што расійскім паралімпійцам прапаноўвалі выступаць пад сцягам IPC. Суразмоўца Sputnik назваў гэта жаданнем "расшчапіць грамадства".
"Гэта (выступленне пад сцягам IPC — Sputnik) недапушчальна. Гэта чыста палітычны момант. Калі вы будзеце выступаць пад сцягам не Расіі, тады будзем з вамі размаўляць. Але для гэтага вы павінны ледзь не прызнаваць Расію. Але гэта проста нерэальна", — сказаў ён.
Са слоў Шэпеля, гэта ўсё палітычны трук, мэтай якога з'яўляецца раскалоць Расію.
"Але яны не разумеюць, што чым горш Расіі, тым яе народ згуртаваней", — нагадаў суразмоўца.
Ён таксама выказаў здагадку, што гэтая гісторыя не зможа паўплываць на зімовыя Паралімпійскія гульні 2018 года. Першае месца ў медальным заліку, на думку Шэпеля, зоймуць ЗША.
"Украіна таксама заўсёды моцная ў Паралімпійскіх гульнях. Нам яны (расіяне) у некаторых відах спорту не сапернікі", — удакладніў ён, дадаўшы, што Беларусь не выйграе ад адхілення Расii. Паралімпійскія гульні 2016 года пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 7 па 18 верасня.