МІНСК, 23 жні — Sputnik. Сітуацыя з уязным турызмам у Беларусь сёлета кардынальна мяняецца, распавёў на пляцоўцы МПЦ Sputnik Беларусь намдырэктара турыстычнай кампаніі "БелАграТрэвел" Дзмітрый Марозаў. Эксперты ў сферы турызму абмеркавалі ўплыў пагрозы тэрарызму на галіну на пляцоўцы МПЦ Sputnik.
"Мы вельмі востра бачым тое, як змяняецца попыт у адносінах да Беларусі ў апошні час. З усіх фактараў турыстычнай прывабнасці краіны бяспека выходзіць на першы план. Беларусь — краіна, у якой вельмі добра развіта санаторна-курортнае лячэнне, але яна не ўспрымаецца турыстамі як месца для адпачынку ў класічным разуменні — з сонцам і морам, альбо ў гарах", — распавёў Марозаў.
Беларусь становіцца папулярная за кошт сваёй бяспекі не толькі ў жыхароў краін СНД, але і ў суседзяў: жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы.
"Гэтыя краіны ўсё часцей абіраюць Беларусь у якасці турыстычнага кірунку. Калі раней найбольш дынамічна ў краіне развіваўся санаторна-курортны турызм, то сёння ёсць попыт і на экскурсійны, і на культурна-пазнавальны. Мы бачым імклівы рост сектара ў параўнанні з папярэднім годам", — запэўніла намесніца кіраўніка "БелАграТрэвел".
Эксперт адзначыў, што змяняецца і турыстычны імідж краіны ў цэлым: цяпер Беларусь — не толькі "спакойны астравок пасярод бурнага акіяна падзей", а краіна з цікавымі турыстычнымі месцамі.