Жыллёвыя субсідыі ў Беларусі увядуць з 1 кастрычніка

© SputnikКошельки
Кошельки - Sputnik Беларусь
На іх атрыманне змогуць разлічваць гараджане, якія выдаткоўваюць на аплату ЖКП больш за 20% даходаў, і жыхары вёскі, у якіх на гэта сыходзіць 15% усіх даходаў.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову ўрада аб увядзенні з 1 кастрычніка ў краіне безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай кампенсацыі платы за жыллёва-камунальныя паслугі, паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта па выніках яго нарады з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і кіраўніком Нацбанка Паўлам Калаурам.

Праект адпаведнага ўказа быў прадстаўлены Лукашэнка падчас нарады.

"Разлічваць на падтрымку змогуць сем'і, дзе аплата жыллёва-камунальных паслуг будзе перавышаць усталяваны працэнт ад сукупнага даходу. Для гараджан гэта выдаткі больш за 20% у сукупным даходзе, а для сельскай мясцовасці — 15%", — растлумачыў Кабякоў, прадстаўляючы дакумент.

Прэзідэнт патрабуе, каб урад, плануючы нейкія рашэнні, якія могуць паўплываць на жыццёвы ўзровень насельніцтва, адрасным чынам у дачыненні да канкрэтных катэгорый грамадзян прадугледжваў нівеліруючыя меры, дзейнічаючы ў рамках канцэпцыі сацыяльнай дзяржавы, дадалі ў прэс-службе.

Зараз беларусы ў сярэднім пакрываюць каля 40% усіх выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Адным з патрабаванняў МВФ для пачатку новай праграмы з Беларуссю і выдзялення крэдыту з'яўляецца адмова ад перакрыжаванага субсідавання ў сферы ЖКГ.

Раней улады планавалі перайсці да поўнай кампенсацыі ў 2018 годзе, аднак прэзідэнт рэспублікі заявіў, што спяшацца з гэтым не трэба, а да поўнай кампенсацыі выдаткаў трэба падысці толькі тады, калі насельніцтва будзе гатова.

У той жа час урад мае намер паступова рухацца да павышэння тарыфаў пры адначасовай падтрымцы маламаёмных слаёў насельніцтва. Так, з 1 кастрычніка 2016 года ўлады абяцалі ўвесці ў дзеянне сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый. Па гэтай сістэме грамадзянам, якія маюць права на атрыманне такой сацыяльнай падтрымкі, будзе ў безнаяўным выглядзе кампенсавацца частка кошту ЖКП.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі