МІНСК, 24 жні — Sputnik. Ахвярамі землятрусу ў цэнтральнай частцы Італіі, па папярэдніх дадзеных, сталі 24 чалавекі, паведаміў тэлеканал RaiNews24.
Моцны землятрус адбыўся мінулай ноччу ў цэнтральнай частцы Італіі. Першы падземны штуршок магнітудай 6,0, паводле дадзеных сейсмолагаў, адбыўся ў 03:36 (04:36 па мінскім часе). Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся каля горада Акумолі ў сталічнай вобласці Лацыё на глыбіні каля чатырох кіламетраў ад зямной паверхні.
Другі штуршок магнітудай 5,4 быў зафіксаваны ў 04:34 ў раёне Умбрыі. Ваганні зямной паверхні адчуваліся ў шэрагу гарадоў цэнтральнай Італіі, у тым ліку у Рыме і Балонні. Паводле паступаючых дадзеных, разбурэнні зафіксаваны ў трох італьянскіх абласцях — Лацыё, Умбрыі і Марка.
У зону землятрусу накіраваны супрацоўнікі нацыянальнай службы Грамадзянскай абароны Італіі і падраздзяленні інжынерных войскаў. Улады краіны звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці пазбягаць руху па дарогах, якія вядуць да пацярпелых раёнаў.