"Белавія" распачне рэйсы ў аэрапорт "Жукоўскі" ўжо 12 верасня

© Sputnik / Эмин Джафаров / Перайсці ў медыябанкМіжнародны аэрапорт "Жукоўскі" ў Падмаскоўі
Міжнародны аэрапорт Жукоўскі ў Падмаскоўі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перавозчык абяцае, што кошты на квіткі ў новы падмаскоўны аэрапорт будуць дэмакратычнымі – 63 еўра туды і назад.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Беларуская нацыянальная авіякампанія "Белавія" 12 верасня пачне выконваць рэгулярныя рэйсы ў падмаскоўны аэрапорт "Жукоўскі", паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе перавозчыка.

Раней намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец заяўляў, што "Белавія" будзе разглядаць магчымасць выканання палётаў у новы падмаскоўны аэрапорт. Тады прадстаўнік перавозчыка казаў, што для прыняцця рашэння неабходна пралічыць эканамічную мэтазгоднасць такіх палётаў.

"Ужо з 12 верасня "Белавія" адкрывае новы рэйс у міжнародны аэрапорт "Жукоўскі", — сказалі ў кампаніі.

Паводле дадзеных перавозчыка, кошты квіткоў будуць цалкам дэмакратычнымі — ад 34 еўра ў адзін бок і 63 еўра туды і назад, уключаючы таксы і зборы.

Чацвёрты міжнародны аэрапорт "Жукоўскі", што размешчаны ў аднайменным падмаскоўным горадзе, адкрыўся 30 мая. Плошча аэрапорта складае 17,6 тысячы квадратных метраў, прапускная здольнасць — два мільёны пасажыраў штогадова. Аэрапорт падрыхтаваны для абслугоўвання класічных і нізкабюджэтных пасажырскіх, грузавых і чартэрных авіякампаній.

Стужка навiн
0