Дружба народаў: сацсеткі назвалі словы Шэпеля прыгожым жэстам

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкVII Чэмпіянат Расіі па фехтаванніі на калясках
VII Чэмпіянат Расіі па фехтаванніі на калясках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інтэрнэт-карыстальнікі абмяркоўваюць словы кіраўніка Паралімпійскага камітэта Беларусі аб тым, што ён возьме з сабой у Рыа сцяг Расіі.

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Карыстальнікі сацыяльных сетак абмяркоўваюць заяву старшыні Паралімпійскага камітэта РБ Алега Шэпеля аб расійскіх сцягах у Рыа.

Старшыня Паралімпійскага камітэта рэспублікі ў аўторак назваў адхіленне расіян ад Гульняў-2016 самым няправільным крокам за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. Таксама Шэпель распавёў пра тое, што возьме з сабой у Бразілію сцяг Расіі ў знак салідарнасці.

Карыстальнікі сацыяльных сетак падтрымалі заяву Шэпеля. Многія расіяне дзякуюць беларусаў за падтрымку.

Кіраўнік Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) Філіп Крэйвен 7 жніўня абвясціў, што камітэт прыняў аднагалоснае рашэнне аб адхіленні расійскіх паралімпійцаў ад Гульняў-2016 і пазбаўленні сяброўства Паралімпійскага камітэта Расіі. ПКР падаў апеляцыю ў CAS, якая была адхілена. Рашэнне CAS было абвешчана ў аўторак.

Паралімпійскія гульні стартуюць у Рыа 7 верасня.

Стужка навiн
0