Відэа

Хакейнае "Дынама" паказала новую форму

Падпісацца
Хакейны клуб "Дынама-Мінск" працягвае актыўна рыхтавацца да свайго старту ў дзевятым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Глядзіце на відэа backstage са здымак новага прома каманды.

Напярэдадні на "Мінск-Арэне" прайшлі трэніроўкі адразу двух каманд — нацыянальнай зборнай і "зуброў". Адразу пасля заняткаў гульцы прынялі ўдзел у фотасесіі на афіцыйную заяўку сезону і відэаздымке новага прома.

"Фактар ​​навізны ўнесла новая форма, якая днямі прыбыла ў клуб і прайшла сур'ёзны рэбрэндынг. "Дынама" — аснова нацыянальнай зборнай Беларусі, і цяпер гэта падкрэслена ў дызайне нашых джэрсі", — распавялі Sputnik у прэс-службе "зуброў".

Там растлумачылі, што змянілі і лагатып: замест звыклага курсіву назву клуба напісалі больш цвёрдым шрыфтам.

Новы сезон КХЛ стартаваў 22 жніўня. Мінчане свой першы матч на турніры правядуць 6 верасня ў Маскве супраць "Спартака", хатні паядынак запланаваны на 15 верасня супраць рыжскага "Дынама".

Стужка навiн
0