Стывен Сігал наведаў офіс кампаніі Wargaming

© Photo : wargaming.comСтывен Сігал наведаў Wargaming
Стывен Сігал наведаў Wargaming - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раз у год мінчукі маюць магчымасць сутыкнуцца з кіназоркай на вуліцах сталіцы. І не заўсёды візіты кінаакцёраў звязаны з кінафестывалем "Лістапад".

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Знакаміты акцёр і майстар адзінаборстваў Стывен Сігал далучыцца да каманды World of Warships у якасці эксперта і кансультанта па гераічных бітвах. У сераду вядомы амерыканскі кінаакцёр, прадзюсер і рэжысёр наведаў мінскі офіс Wargaming. У кампаніі Wargaming разлічваюць з дапамогай вядомай галівудскай зоркі дасягнуць яшчэ большай эпічнасці і гераізму.

"У час выпрабавальнага тэрміну зорцы трэба будзе даследаваць увесь нутрагульнявы флот і праверыць кожны карабель на адпаведнасць статусу героя марскіх бітваў", — распавялі Sputnik прадстаўнікі ў кампаніі-распрацоўніку, паабяцаўшы ўважліва прыслухоўвацца да меркавання Сігала.

Сігал, які сыграў кока Райбека ў фільме "У аблозе", сапраўды, можа апынуцца вельмі карысным для прасоўвання гульні. І калі стаўка на зорку спрацуе, магчыма, Wargaming прыйдзецца задумацца аб "У аблозе-2" і заняцца распрацоўкай гульні ў цягнікі.

Супрацоўнікі Wargaming у сацсетках пачалі дзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы з Сігалам.

У агульнай складанасці Сiгал у офісе Wargaming правёў некалькі гадзін. Размаўляць з журналістамі ён катэгарычна адмовіўся. Але пакінуў свой аўтограф прыхільнікам з ліку распрацоўнікаў World of Warships і іншых гульняў кампаніі Wargaming.

Sputnik нагадвае, што Стывен Сігал — не першы вядомы госць у Беларусі. Летась у рэспубліку гэтак жа нечакана прыбыў французскі акцёр Жэрар Дэпардзье, які агледзеў беларускія аграпрадпрыемства, а потым дапамог прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку пакасіць траву ў яго рэзідэнцыі. Пасля свайго візіту Дэпардзье назваў рэспубліку "маленькай Швейцарыяй" і з усімі дзяліўся выключна цёплымі ўспамінамі пра краіну.

Чым запомніўся Мінск Сигалу і цi пабываў ён на Мінскім моры, даведаемся ў бліжэйшы час.

Стужка навiн
0