МІНСК, 25 жні — Sputnik. Шматлікія зоркі Галівуду маюць беларускія карані, у іх ліку — Скарлет Ёхансан, Майкл Дуглас і Ліза Кудроў, Лары Кінг, паведамляе Sputnik.
Акцёр Стывен Сігал прыехаў у рэспубліку напярэдадні. Акрамя шпацыру па Мінску, абеду і кансультавання стваральнікаў кампутарных гульняў, Сігал сустрэўся і з прэзідэнтам рэспублікі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы пачаставаў заморскага госця гароднінай са сваіх градак і разам з тым з усёй краінай даведаўся пра тое, што знакаміты змагар і акцёр мае беларускія карані.
Sputnik вырашыў узгадаць іншых знакамітасцяў, якія раней заяўлялі аб сваім беларускім паходжанні.
Ліза Кудроў з Вілейскага раёна
Зорка папулярнага тэлесерыяла "Сябры" — не такая тыповая амерыканка, як падаецца. Яе бабуля і дзядуля жылі ў вёсцы Іўе Вілейскага раёна, а ў ЗША прыехалі ў 1921 гожу. Некалькі гадоў таму акторка нават наведвала рэспубліку — пабывала ў Вілейцы, Мінску і ў самой вёсцы Іўе.
Харысан Форд з Мінска
Вядомы па ролі шукальніка прыгодаў Індыяны Джонса і "Зорным войнам" акцёр нарадзіўся ў амерыканскім Чыкага. Але яго бабуля і дзядуля таксама былі з Беларусі: напачатку мінулага стагоддзя яны эмігравалі з Мінска.
Сам Форд распавёў пра сваіх продкаў яшчэ ў 2008 годзе — напярэдадні прэм'еры чарговага фільма з серыі "Індыяна Джонс". Як удакладняў акцёр, яго бацькі пазнаёміліся ўжо ў Амерыцы, але і да эміграцыі жылі зусім побач.
Скарлет Ёхансан з Нясвіжа
Уладальніца не толькі кінаўзнагарод, але і звання самай прыгожай актрысы сучаснасці, Ёхансан прызналася ў сваім беларускім паходжанні — яна запэўнівала ўсіх, што яе карані ў Мінску. Скурпулёзныя гісторыкі пазней высветлілі: прадзед і прабабка зоркі жылі не ў Мінску, а ў Нясвіжы.
Зорка фільмаў "Вікі, Хрысціна, Барселона" і "Люсі" некалькі разоў абяцала прыехаць на гістарычную радзіму, але пакуль да нас так і не даехала.
Майкл Дуглас з Магілёўскай вобласці
Адзін з самых знакамітых і тытулаваных актораў "фабрыкі мрояў" таксама мае беларускія карані. Яго бацька нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў з горада Чавусы (Магілёўская вобласць).
Над ложкам бацькі акцёра, па ўспамінах, віселі малюнкі Шагала. Бацька "оскараноснага" акцёра часта ўспамінаў аб гістарычнай радзіме, аднак яго сын так сюды і не даехаў. Спадзяемся, што да пэўнага часу.
Зяць Трампа з Навагрудка
Джарэд Кушнер сам не з'яўляецца зоркай Галівуду, але бацька яго жонкі — Дональд Трамп — сёння па праве можа звацца галоўным шоўменам ЗША і планеты. Акрамя сваёй палітычнай дзейнасці, ён вядомы і як стваральнік мноства рэаліці-шоў і конкурсаў.
Аб паходжанні зяця амерыканскага мільярдэра стала вядома не так даўно — ён сам прызнаўся, што ўнук тых, хто выжыў у гета габрэяў з Навагрудка. Прычым, яго сям'я рэгулярна прыязджае ў рэспубліку. Магчыма, хутка ў Беларусь прыедуць і ўнукі Трампа, а там, глядзі — і сам кандыдат у прэзідэнты ЗША.
Лары Кінг паміж Мінскам і Пінскім
Найпапулярнейшы амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг таксама родам з Беларусі. Яго маці нарадзілася ў Мінску, а бацька — у Пінску. Пераехалі ў ЗША яны толькі пасля нараджэння самаго Лары.
Кінг неаднаразова заяўляў пра сваё жаданне наведаць Беларусь, але да гэтага часу ў рэспубліцы не пабываў. Затое вядома, што ён сочыць за становішчам спраў на радзіме: тэлевядучы шмат разоў казаў пра гэта ў інтэрв'ю.