МІНСК, 25 жні — Sputnik. Сістэма аплаты працы педагогаў будзе спрошчана ў Беларусі, бо яна занадта грузная, заявіла ў чацвер віцэ-прэм'ер рэспублікі Наталля Качанава.
Намеснік прэм'ер-міністра прыняла ўдзел у жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінска "Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця". Там жа Качанава выказалася і па набалелай для многіх тэме — аплаце працы педагогаў.
"Каэфіцыенты, тарыфы, даплаты і іншае. Удасканаліць трэба саму сістэму аплаты працы. Яе трэба спрасціць, таму што яна грузная", — прыводзіць словы віцэ-прэм'ера БелТА.
Качанава запэўніла: у чатырох абласцях рэспублікі зарплата настаўнікаў зраўнялася з сярэдняй па рэгіёне. У Мінску такога пакуль не дасягнута. Разам з тым, ужо да 1 лістапада ўрад унясе шэраг прапаноў па стымуляванню працы педагогаў.
Раней пра настаўніцкія заробкі выказаўся і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — ён прапанаваў настаўнікаў "настолькі загрузіць працай, каб яны ў выніку атрымлівалі дастойную зарплату".
Цяпер сярэдняя зарплата школьных настаўнікаў у рэспубліцы вагаецца ў раёне 260-280 даляраў ЗША па курсе.